15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БТ – масавае скарачэнне супрацоўнікаў

21

Белтэлерадыёкампанія збіраецца перавесці з кантрактаў на дамовы 400 супрацоўнікаў.

«На працоўным сходзе нам паведамілі, што 400 чалавек занесеныя ў спіс тых, хто будзе пераведзены з кантрактаў на дамовы», — распавёў «Нашай Ніве» карэспандэнт тэлеканала «Лад».

У аддзеле кадраў Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што чакаецца змяншэнне аб'ёмаў вяшчання, і што вакантных месцаў для журналістаў зараз няма.

«Калі з эфіру знікае нейкая перадача, гэта не азначае, што журналістаў звольняць. Іх перапрафілююць на іншыя праекты», - дадалі ў прэс-службе БТ.

Наконт масавага звальнення творчых супрацоўнікаў у прэс-службе заявілі, што «паняцця «скарачэнне штата» у нас няма. Ёсць людзі, якім працягваюць працоўны кантракт. Ёсць тыя, каму ў гэтым адмаўляюць».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках