15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі не зарэгістраваў незалежны тэлеканал «Белсат»

5

Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі бюро канала «Белсат» у Беларусі.

Як паведаміла БелаПАН дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска, афіцыйнай прычынай для адмовы стала няправільнае афармленне дакументаў. "Спачатку ў нас месяц не прымалі дакументы, кажучы, што чагосьці хапае. Потым прынялі і больш за два месяцы разглядалі, а затым адмовілі, заявілі, што нейк не так аформленыя дакументы", — сказала А.Рамашэўская.

Па яе словах, кіраўніцтва канала пасля кансультацыяў са спецыялістамі ізноў паспрабуе зарэгістраваць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі.

Атрымаць каментар у МЗС Беларусі пакуль не атрымалася.

Дамова аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала "TV Беларусь" была падпісаная 23 красавіка 2007 года паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем (TVP) і Міністэрствам замежных справаў Польшчы. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву "Белсат". 10 снежня 2007 года з выпуску навінаў пачалося тэставае вяшчанне "Белсата". Тэлеканал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС. Праграмы "Белсата" выходзяць у асноўным на беларускай мове. Галоўная задача тэлеканала — даваць грамадзянам Беларусі аб'ектыўную і дакладную інфармацыю аб падзеях у краіне, Еўропе і свеце. Пра гэта БелаПАН паведаміла дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках