14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць беспрацоўных у Менску вырасла на 23%

4

У Менску імклівымі тэмпамі скарачаецца колькасць вакансіяў і расце колькасць беспрацоўных.

Пра гэта ў пятніцу на паседжанні «круглага стала» у Менску паведаміў намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне - начальнік ўпраўлення занятасці Менгарвыканкама Чэслаў Роўба.

«Мы бачым тэндэнцыю павелічэння колькасці людзей, якія рэгіструюцца ў аддзелах працаўладкавання, упраўленнях занятасці насельніцтва», - цытуе словы Чэслава Роўбы «Інтэрфакс». Таксама Роўба адзначыў, што, «як правіла, гэта людзі, якія адносяцца да слабаабароненай катэгорыі - моладзь, жанчыны, інваліды, асобы, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі».

Паводле дадзеных, якія падае Менгарвыканкам, колькасць беспрацоўных на 13 сакавіка бягучага года ў параўнанні з пачаткам года вырасла на 23% і склала 4,7 тыс. чалавек, пры гэтым кольскасць заяўленых вакансіяў знізілася да 14,5 тыс., ці на 17%.

«Шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку буйных, зменшылі колькасць вакансіяў, якія падаюць у службу занятасці, у сувязі з аптымізацыяй штатнага раскладу і па іншых прычынах», - заўважыў Ч.Роўба.

Пры гэтым «рэзка павялічылася колькасць зваротаў да нашай базы, якая утрымлівае інфармацыю пра вакансіі - рост прыкладна на 40%», - канстатаваў ён.

Аналагічную тэндэнцыю скарачэння колькасці вакансіяў адзначаюць таксама ў Менскім аблвыканкаме.

«Колькасць вакансіяў пачынае змяншацца, у прыватнасці, за апошні тыдзень - на 172 вакансіі», - паведаміла падчас круглага стала намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менскага аблвыканкама Валянціна Міронава.

Прадстаўніца Менаблвыканкама таксама адзначыла, што «пачасціліся выпадкі працы прадпрыемстваў у рэжыме няпоўнага працоўнага часу і адпраўкі ў вымушаныя адпачынкі з частковым захаваннем зарабатнай платы і без захавання зарплаты».

У той жа час, В.Міронава называе сітуацыю на рынку працы вобласці стабільнай, «якая не выходзіць за межы штатнай».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках