16 лiстапада 2024, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастар Ганчарэнка: Менгарвыканкам прапанаваў «Новаму жыццю» пераехаць на пустку

9

Улады прапанавалі царкве «Новае жыццё» 13,1 тысячаў даляраў у якасці кампенсавання за будынак і ўчастак зямлі, якія ацэньваюцца ў суму не менш за 3,4 мільёна даляраў.

Пастар менскай царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб'яднання супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Вячаслаў Ганчарэнка заявіў, што ўлады Менска прапанавалі супольнасці замест існуючага будынка царквы зямельны ўчастак каля МКАД.

«Мне неабходная парада грамадскасці ў сувязі з гэтай прапановай Менгарвыканкама. 16 сакавіка намеснік старшыні Менгарвыканкама Міхаіл Ціценкоў прапанаваў вернікам разгледзець пытанне пра ўзвядзенне храма ў іншым месцы, бо замест будынка царквы, які павінны знесці, запланаванае будаўніцтва жылля», - цытуе Вячаслава Ганчарэнка афіцыйны сайт «Новага жыцця».

«Зараз вернікі маюць адрамантаваны будынак плошчай 1,731,5 тыс. квадратных метраў, у якім маецца зала на адну тысячу месцаў для богаслужбаў, моладзевая кавярня на 150 чалавек, зала на 100 дзяцей і тры класы для нядзельнай школы, пяць кабінетаў, дапаможныя памяшканні, санвузлы, кацельня і калясачная», - распавёў пастар.

«Наўзамен будынка і ўчастку зямлі, якія ацэньваюцца ў суму не менш за 3,4 млн. даляраў, гарадскія ўлады прапанавалі супольнасці 13,1 тыс. даляраў у якасці кампенсацыі за знос нерухомасці», - адзначыў Вячаслаў Ганчарэнка.

У звароце пастар падкрэсліў, што для вырашэння пытання аб вылучэнні зямельнага ўчастку супольнасці трэба будзе ажыццявіць шэраг працаў і ўзгадненняў, на што запатрабуецца ў лепшым выпадку ад паўтарох да двух гадоў і не менш за 100 тыс. даляраў, а для ўзвядзення новага храма - ад трох да пяці мільёнаў даляраў.

Па словах Вячаслава Ганчарэнкі, зварот з'яўляецца альтэрнатывай інфармацыі пра царкву.

«Чым больш святла будзе праліта на сітуацыю вакол супольнасці, тым больш упэўнена будуць адчуваць сябе вернікі», - перакананы пастар.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках