15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: «Хучэй за ўсё, паездка Лукашэнкі ў Расею будзе каштаваць Беларусі страты ўсяго нафтахіму»

3

Незалежныя эксперты мяркуюць, што вынікам сустрэчы Лукашэнкі і Мядзведзева будзе не толькі набыццё Расеяй «Белтрансгазу», але і ўвогуле ўсяго беларускага нафтахіму.

Беларускі кіраўнік другі раз за апошні тыдзень сустрэўся з Дзмітрыем Мядзведзевым. На гэты раз сустрэча была ў Краснай Паляне, пад Сочы, каб «пагутарыць аб замежнапалітычных аспектах», перадае «Радыё Рацыя».

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі акцэнтуе ўвагу не на колькасці сустрэч беларускага і расейскага кіраўніцтва, а на акалічнасцях вакол сустрэч. Паездка ў Сочы выглядае як нечаканасць і выпадковасць.

На думку журналіста, вынікі сустрэчы ў Завідава ўжо пачынаюць з’яўляцца. І, перш за ўсе, гэтыя вынікі ў бліжэйшым часе паўплываюць на «газавае пытанне».

«Тэрмінова ў Менск накіраваўся віцэ-прэм’ер, і ен жа міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, -- адзначае Раман Якаўлеўскі. -- І яшчэ больш цікавым і важным момантам стала паведамленне пры прыезд у Менск з дня на дзень другога віцэ-прэм’ера – Ігара Сечына. Не будзем забываць, што менавіта ен займаўся справай «Юкаса». А тут у Беларусі яго візіт падобны на спецаперацыю. І, хутчэй за ўсё, будзе весціся размова не толькі пра набыццё «Белтрансгазу», але і ўвогуле ўсяго нафтахіму. Пасля гэтай сустрэчы ў Завідава і пачалася такая прыспешаная экспансія расейскага капіталу. Лукашэнку гэта напалохала».

Як падкрэслівае аглядальнік, Расея прывыкла да хістанняў кіраўніка Беларусі. У прыватнасці, на думку Якаўлеўскага, гэта відавочна ў расейскіх СМІ, якія часта выкарыстоўваюцца для своеасаблівага ўціску на Лукашэнку.

«На мой погляд некаторыя расейскія СМІ ажывіліся ў крытыцы, гумарыстычнай крытыцы асобы Лукашэнка, -- кажа эксперт. -- Раней некаторы час такога не назіралася. Вядома хто кіруе расейскімі СМІ, так што гэта варта лічыць і формай уціску».

Адной з гумарыстычна-крытычнай праграмай, дзе абмяркоўваецца Лукашэнка з’яўляецца праграма «Пражэктарпэрысхілтан». Вядучыя праграмы Ургант, Цэкала і Светлакоў, а таксама госць праграмы рэжысёр Кеасаян каментавалі артыкул у «Московском комсомольце», які выйшаў пад загалоўкам «Лукашэнка робіць піяр на сыне» і быў прысвечаны візіту ў Арменію.

Гумарысты зрабілі выснову, што Лукашэнка ў крызіс эканоміць на няньцы, і назвалі яго «вусатым нянем».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках