15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Гародні прапаноўвае замяніць спадарожнікавыя антэны кабельным тэлебачаннем

20

Мэр Гародні Барыс Казялкоў на старонках газеты «Гарадзенская праўда» распавёў, як мясцовыя ўлады збіраюцца вырашыць праблему з узаконьваннем спадарожнікавых талерак.

Па словах Барыса Казялкова, на сесіі гарсавета прынятая праграма развіцця кабельнага тэлебачання.

«Калі мы дамо тэлегледачам новыя ўнікальныя магчымасці цывілізавана, а не пірацкім спосабам глядзець любімыя тэлеканалы, праблема «талерак» знікне сама сабой», — заявіў мэр Гародні.

Нагадаем, што «дэпутаты» збіраліся прыняць на сесіі схему ўзаконьвання спадарожнікавых антэнаў. Аднак у выніку «пераключыліся» на кабельнае тэлебачанне.

У апошнія месяцы многія жыхары Гародні былі папярэджаныя ўладамі пра недапушчальнасць карыстання «незаконнымі» спадарожнікавымі талеркамі. Такія талеркі прапаноўвалася зарэгістраваць, у той час як парадак працэдуры рэгістрацыі вызначаны не быў, і звяртацца па гэтым пытанні ўладальнікам талерак было не да каго.

Таксама ўлады тлумачылі сваю зацікаўленасць у ліквідацыі спадарожнікавых талерак іх «непрывабным знешнім выглядам», які «псуе аблічча горада». Талеркі прапаноўвалася ўсталяваць з боку двароў - дзе, натуральна, будзе складана лавіць хвалі тэлеканалаў.

Жыхары Гародні тлумачаць падобную ініцыятыву адміністрацыі горада жаданнем ліквідаваць магчымасць прагляду польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат», які вяшчае для Беларусі. Па кабельным жа тэлебачанні гэты канал не ідзе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках