15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На моладзевых актывістаў здзяйсняюць ціск напярэдадні акцыі 25 сакавіка

3

Аднаго з лідэраў «Маладога Фронту» Паўла Кур’яновіча і барысаўскага актывіста руху «За Свабоду» Сяргея Салаша папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у святочнай акцыі ў Дзень Волі.

Участковы міліцыянт узяў распіску з Паўла Кур’яновіча аб тым, што ён «папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», піша сайт mfront.net.

«Міліцыянт параіў мне заўтра не з'яўляцца на «незаконнай», па яго словам, акцыі, інакш мне пагражае пакаранне па адміністрацыйным артыкуле 23.34»,- кажа моладзевы актывіст.

Варта адзначыць, што міліцыянт прыйшоў у кватэру лідэра «Маладога Фронту» у Бараўлянах, дзе Павел Кур’яновіч ужо доўгі час не пражывае.

«Я зайшоў увечары літаральна на 20 хвілін па справах, і праз 10 хвілін пасля майго прыходу ў дзверы пагрукаў міліцыянт. Думаю, што яму патэлефанавала вахцёр, якой было загадана паведаміць аб маім прыходзе. Наўрад ці гэта выпадковасць, бо ў гэтай кватэры я не жыву некалькі месяцаў, пра што міліцыі было вядома», - лічыць апазіцыянер.

Учора афіцэр міліцыі Загараднага аддзела ўнутраных спраў Барысава Верхаводка патэлефанаваў прадстаўніку руху «За Свабоду» Сяргею Салашу і выявіў жаданне сустрэцца, каб «абгаварыць некалькі пытанняў», паведамляе сайт barysau.belarda.org.

Сяргей Салаш ад сустрэчы адмовіўся, спаслаўшыся на занятасць. Аднак падчас тэлефоннай размовы высвятлілася, што Верхаводку цікавіла, ці збіраецца барысаўскі палітык прыняць удзел у сённяшнім святкаванні Дня Волі ў Менску, папярэдзіўшы яго, паміж іншым, аб магчымай адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мерапрыемстве.

Нагадаем, святочнае шэсце, прымеркаванае да Дня Волі, пачнецца сёння ў Менску ў 18.00 каля будынку Акадэміі навук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках