15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч лічыць апазіцыю маргінальнай і не лічыць, што ў Беларусі ёсць палітвязні

99

Лідэр руху «За Свабоду» зрабіў некалькі спрэчных заяваў.

25 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што беларуская апазіцыя не ўдзельнічае ў перамовах афіцыйнага Менска і прадстаўнікоў еўрапейскіх структур з-за сваёй маргінальнасці, паведамляе «Інтэрфакс».

«Было шмат размоваў, чаму беларуская апазіцыя не прымае ўдзелу ў перамовах беларускіх улад і Захаду. Яна не заслужыла гэтага, таму што стала маргінальнай, слабой», - заявіў палітык.

«Мы менш сталі ўплываць на грамадства. Нам трэба вырашаць пытанне не з Еўразвязам, што нас кудысьці не паклікалі і не пасадзілі за нейкі стол, а трэба вырашаць пытанне аб сваім уплыве на беларускае грамадства», - лічыць Мілінкевіч.

У сваю чаргу намеснік старшыні грамадскай арганізацыі «За свабоду» Віктар Карніенка адзначыў, што «сітуацыя ў цяперашні час такая, што беларуская апазіцыя не мае і, хутчэй за ўсё, не будзе мець манаполіі на адносіны з Захадам».

«Але нам трэба зрабіць усё, каб вырашыць існуючую праблему і стаць удзельнікамі дыялогу», - падкрэсліў ён.

Таксама Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што не лічыць, што ў Беларусі ёсць палітвязні.

Адказваючы на пытанне аб палітвязнях, старшыня грамадскай арганізацыі адказаў, што «я стаю на той пазіцыі, што палітвязням чалавека можна называць тады, калі пройдзе суд, калі праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі скажуць, што гэта палітвязень».

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках