15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукар падаражэе ўжо на гэтым тыдні

7

Фіксаваныя рознічныя кошты на цукар-пясок і мінімальныя адпускныя кошты для рэалізацыі цукру на прамысловую перапрацоўку падвысяцца ў Беларусі ў сярэднім на 5% з 28 сакавіка.

Гэта прадугледжана пастановай № 46 Міністэрства эканомікі «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 177», паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Новыя рознічныя кошты на цукар-пясок вагавы, упакаваны ў мяшкі па 50 кг (ДАСТ 21-94), складуць Br 2 030 тыс. за 1 кг, на цукар, расфасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па 1 кг, — Br 2210. Кошт цукру-пяску прэсаванага, пафасаванага ў кардонныя каробкі па 1 кг, складзе Br 2390.

Пастанова № 46 прынятая па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчапрам» з мэтай кампенсацыі падаражэння выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю цукру-пяску з улікам кан'юнктуры рынка, складанага фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацыяў.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць аб'екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, неабходна зрабіць па стане на 28 сакавіка 2009 года пераацэнку рэшткаў цукру-пяску ў адпаведнасці са змяненнямі, прадугледжанымі пастановай № 46, з аднясеннем розніцы ад пераацэнкі прадукцыі паводле заканадаўства Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках