12 лiстапада 2024, aўторак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніцу звольнілі з працы за тое, што яна распавяла дзецям пра Дзень Волі

90
Настаўніцу звольнілі з працы за тое, што яна распавяла дзецям пра Дзень Волі

Кіраўніцтва адукацыйнага цэнтра «SOL Minsk» палічыла, што гэта «агітацыя за апазіцыю».

Марыяна Груздзіловіч, жонка журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча, працавала ў камерцыйным адукацыйным цэнтры «SOL Minsk» са жніўня 1998 года. Як распавяла прэс-цэнтру Хартыі’97 звольненая выкладчыца, 24 сакавіка падчас апошняй лекцыі навучэнцы загаварылі пра Дзень Волі.

«Адна дзяўчынка, гадоў трынаццаці, якая ўваходзіць у піянерскую арганізацыю, сказала: «А я ведаю, што такое Дзень Волі. Гэта калі адмарозкі збіраюцца і пачынаюць гарлапаніць», -- узгадвае Марыяна Груздзіловіч. -- Я не змагла змаўчаць, і патлумачыла дзецям, што ўгодкі ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаюць нармальныя інтэлігентныя людзі, якія праводзяць мірныя акцыі».

Па словах Марыяны Груздзіловіч, дзеці выслухалі яе расповяд з цікавасцю.

На наступны дзень, 25 сакавіка, з выкладчыцай сустрэлася кіраўніцтва цэнтра. Загадчыца навучальнай часткай цэнтра паінфармавала Марыяну, што яна звольненая, паколькі «парушыла ўнутраны статут арганізацыі». Кіраўніцтва заявіла, што вучаніца, якая спрачалася з Груздзіловіч, паскардзілася бацькам, а яе бацька служыць палкоўнікам МУС.

Марыяне Груздзіловіч паведамілі, што бацькі навучэнцаў напісалі калектыўную скаргу на тое, што «у адукацыйным цэнтры адбываецца агітацыя за беларускую апазіцыю».

«Але ніякай агітацыі не было, -- заяўляе Марыяна Груздзіловіч. -- Проста сучасныя дзеці цалкам нічога не ведаюць пра гісторыю сваёй краіны. Пасля майго расповяду яны самі сталі скардзіцца, што іх прымушаюць уступаць у праўладныя маладзёжныя арганізацыі».

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках