29 снежня 2024, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беніта Ферэра-Вальднер: «Дыскусія па Беларусі толькі пачалася. І гэта даволі няпростае рашэнне»

1

Еўракамісар заяўляе, што пытанне аб запрашэнні Лукашэнкі на саміт ЕЗ у Празе будзе прымацца за некалькі дзён да пачатку саміту.

Як паведамляе «Радыё Свабода», каментуючы вынікі так званай беларускай дыскусіі на апошняй нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў ЕЗ, дзе абмяркоўваўся пытанне адносна запрашэння Лукашэнкі на травеньскі саміт у Прагу, еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднер заявіла:

«Абмеркаванне толькі пачалося. І гэта даволі няпростае рашэнне».

Па словах еўракамісара, кантакты паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем будуць працягвацца. Беніта Ферэра-Вальднер таксама адзначыла, што ЕЗ і Беларусь плануюць правесці ў красавіку першы раўнд перамоваў па правах чалавека. Чакаецца, што на працягу найбліжэйшых тыдняў Менск наведае дэлегацыя Еўрапарламента. Што датычыць ўключэння Аляксандра Лукашэнкі ў спіс запрошаных на саміт, дзе будзе абмяркоўвацца праграма «Усходняе партнёрства», дык гэтага еўракамісар, паводле яго словаў, чакае незадоўга да саміту.

Як паведамляюць еўрапейскія выданні, падобна, што дыскусія вакол беларускага кіраўніка «расколвае ЕЗ».

Нягледзячы на ціск з боку шмат якіх еўрапейскіх краінаў, Галандыя працягвае прынцыпова адстойваць сваю пазіцыю:

«Калі краіны «Усходняга партнёрства» хочуць паўнапраўных адносінаў з ЕЗ, дык няхай паважаюць нашыя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека», -- заявіў галандскі міністр Максім Ферхаген. Ён таксама заявіў, што Нідэрланды і ў далейшым будуць крытыкаваць Лукашэнку, нават калі той апынецца ў Празе.

Пра сваю занепакоенасць сітуацыяй заявіў таксама і кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках