15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: «Мы знаходзімся ў глыбокім эканамічным крызісе»

7

Экс-кіраўнікі Нацбанка ўпэўненыя, што «вытокі крызісу — унутры краіны, а сусветны фінансавы крызіс яго толькі пагоршыў».

Аб гэтым эксперт заявіў, выступаючы 30 сакавіка ў Менску на антыкрызісным форуме Аб'яднаных дэмакратычных сіл.

Галоўнай прычынай крызісу Багданкевіч назваў памылкі ў эканамічнай палітыцы ўлад: выбар адміністрацыйна-каманднай мадэлі развіцця, адмову ад структурнай перабудовы, захаванне ў эканоміцы за кошт прыбытковага сектара (расейскіх коштавых субсідый) «значнага эканамічнага баласта» у выглядзе нзкаэфектыўных працоўных месцаў, тармажэнне развіцця малога і сярэдняга бізнэсу.

У выніку пры ВУП у 129 трлн. рублёў у 2008 годзе не рэалізавана 46 трлн., або 35% гадавога аб'ёму вытворчасці.

Багданкевіч адзначыў шэраг недахопаў у правядзенні ўрадам антыкрызіснай палітыкі. Ён лічыць, што ў улад адсутнічае цэласная антыкрызісная праграма, дэбюракратызацыя і лібералізацыя ідуць нізкімі тэмпамі.

Спецыяліст падкрэсліў, што ўлады павінныя звярнуцца да нацыі з прызнаннем сваіх памылак. «Неабходна адмовіцца ад савецкай мадэлі кіравання і перайсці на рынкавую, разняволіць чалавечы капітал, перадаць істотную частку фінансаў і паўнамоцтваў у рэгіёны», — цытуе Багданкевіча БелаПАН.

Былы кіраўнік Нацбанка лічыць неабходным на 30% скараціць сродкі, што вылучаюцца на ўтрыманне органаў улады, увесці мараторый на падаткі і праверкі для малога і сярэдняга бізнэсу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках