15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікам забаранілі браць штрафы ў валюце

2

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту забаранілі браць штрафы ў валюце, а таксама накладваць арышт на валютныя сродкі нерэзідэнтаў у кошт забеспячэння гэтых штрафаў.

Браць штрафы ў валюце за парушэнне мытнага рэжыму ДМК мог заўсёды. Гэта цалкам лагічна, бо шматлікія замежнікі, якія пакідаюць нашую краіну і што трапіліся на парушэнні мытнага рэжыму, проста не мелі пры сабе беларускіх рублёў. Акрамя таго, камітэт мог накладваць арышт на валютныя сродкі нерэзідэнтаў для забеспячэння выплаты штрафу, што таксама зразумела: усё роўна, якая валюта, галоўнае, каб парушальнік заплаціў штраф, нагадвае «Ежедневник».

Аднак з 1 сакавіка ДМК больш не можа браць штрафы ў валюце і накладаць арышт на валютныя сродкі нерэзідэнтаў (фізічных і юрыдычных асоб) у кошт забеспячэння штрафаў. Забарона на правядзенне валютных аперацый са штрафамі была накладзеная Саветам міністраў па настойлівай рэкамендацыі Нацыянальнага банка. Як растлумачыў прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў, рэкамендацыя была накіраваная ў Саўмін у сувязі з мерапрыемствамі па дэдалярызацыі беларускай эканомікі і «ўмацаванні аўтарытэту беларускага рубля».

Аднак у ДМК падтрыманую Саўмінам рэкамендацыю Нацбанка сустрэлі са здзіўленнем. Як растлумачылі мытнікі, якія працуюць у пунктах пропуску, у любога дзяржоргана або прадпрыемства, што працуюць з нерэзідэнтамі, павіння быць магчымасць працаваць з валютай. Інакш гэта стварае новыя, цалкам непатрэбныя цяжкасці як для саміх супрацоўнікаў ДМК, так і для нерэзідэнтаў (фізічных і юрыдычных асоб).

Так, цяпер, каб выканаць патрабаванне Нацбанка, мытнік павінен будзе ўгаварыць парушальніка, што не мае беларускіх рублёў, пайсці ў абменны пункт і памяняць свае валютныя сродкі. Пры гэтым механізмаў, якія маглі бы прымусіць гэта зрабіць, не існуе. Атрымліваецца, калі ў парушальніка няма беларускіх рублёў, ён можа прапанаваць мытніку заплаціць штраф у далярах, аднак мытнік не мае правы іх узяць. І тады той цалкам можа паслаць усіх куды падалей, прычым гэта не будзе лічыцца адмовай ад выплаты штрафу.

У выніку цалкам непрадуманая забарона прывяла да таго, што супрацоўнікі ДМК сталі залежаць выключна ад добрай волі парушальніка, што само па сабе недарэчна. Затое мэта добрая: умацаванне аўтарытэту беларускага рубля і дэдалярызацыю эканомікі!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках