15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захад заклікае беларускі рэжым выконваць палітычныя ўмовы

Беларускія чыноўнікі ў адказ заяўляюць, што гэта немагчыма.

Прадстаўнікі еўраструктур заклікалі беларускія ўлады прыслухацца да рэкамендацый аб захаванні палітычных умоваў, у прыватнасці, уключэнні ў дыялог прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі.

Заклік быў агучаны 4 сакавіка ў Брусэлі падчас дыскусій на тэму "Праз шэсць месяцаў: якія поспехі і праблемы чакаюць адносіны Беларусі і Еўразвяза", арганізаванай фракцыямі Партыі еўрапейскіх сацыялістаў і Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце, фондам Pontis і няўрадавай арганізацыяй "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль).

Як паведамляе БелаПАН, па меркаванні прадстаўнікоў ЕЗ, гэтыя крокі неабходныя Менску, каб, у прыватнасці, пазбегнуць аднаўлення візавых санкцый у адносінах беларускіх чыноўнікаў.

Намеснік кіраўніка Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х’юга Мінгарэлі заявіў аб гатовасці развіваць дыялог з Беларуссю. Ён распавёў аб магчымасцях двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, узаемавыгадных рэгіянальных праектах ва ўмовах крызісу, праграмах па вывадзе беларускіх тавараў на еўрапейскія рынкі. Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў важнасць выканання Менскам палітычных умоваў ЕЗ.

У той жа час амбасадар Беларусі ў Бельгіі Ўладзімір Сянько заявіў аб немагчымасці ўмоваў у дыялогу паміж Менскам і Брусэлем. Ён таксама адмаўляў магчымасць уключэння ў гэты дыялог прадстаўнікоў апазіцыі. Прадстаўнікі еўраструктур нагадалі беларускаму дыпламату, што адна з платформаў палітыкі Ўсходняга партнёрства ўключае супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін-удзельніц. Калі Беларусь далучыцца да гэтай палітыкі, ёй гэтага не пазбегнуць.

Удзельнікі дыскусіі ад беларускай экспертнай супольнасці заклікалі прадстаўнікоў ЕЗ падоўжыць выпрабавальны тэрмін для афіцыйнага Менска, прыпыніўшы дзеянне візавых санкцый яшчэ на паўгады. Па іхнім меркаванні, аднаўленне санкцый негатыўна адаб’ецца на адносінах Беларусі і ЕЗ.

Рашэнне аб санкцыях будзе прымацца кансенсусам. У той жа час прапанову падоўжыць прыпыненне санкцый пакуль падтрымалі не ўсе краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках