15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік сцвярджае, што ён ездзіць не на джыпе, а на «жыгулях»

36

Лідэр афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі абураны публікацыяй на сайце Хартыі’97 матэрыялу газеты «Салідарнасць» з інфармацыяй аб меркаванай новай машыне.

На сайце «Салiдарнасць» 4 сакавіка 2009 года размешчаны матэрыял Алены Якжык «Леанід Козік перасеў на новы джып». Як паказала журналісцкае расследаванне, не так даўно Козік са сваім кіроўцам пераселі на сіні джып Toyota Land Cruiser (самае таннае аўто гэтай мадэлі ў афіцыйнага дылера ў Рэспубліцы Беларусь каштуе зараз 43100 даляраў). Аб тым, што гэта цяпер новая службовая машына кіраўніка ФПБ, «Салідарнасці» пацвердзілі некалькі крыніц, набліжаных да Федэрацыі, але, па зразумелых прычынах, якія не пажадалі афішаваць свае імёны.

У адказ на гэта прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім паведамляецца, што на сённяшні дзень у федэрацыі няма свайго аўтапарка. Для сваіх камандзіровак старшыня ФПБ карыстаецца аўтатранспартам гаража ЎП «Дом прафсаюзаў».

«У любы час гэта могуць быць цалкам розныя аўтамабілі – ад «Жыгулёў» да мікрааўтобуса, -- распавёў Леанід Козік. – Усё залежыць ад кшталту паездкі, колькасці чалавек, якія выязджаюць, і наяўнасці вольнага аўтамабіля».

«Сапраўды, хтосьці мог бачыць 10-гадовы аўтамабіль джып, так, мусіць, вочы падвялі. Праўда, у котак яны звычайна бачаць добра, але ў кепскай коткі і вочы такія жа. Я патрабую публічнага прабачэння за абразу і правакацыі супраць ФПБ і мяне асабіста. Тым больш што гэтую правакацыю ўжо падхапілі «Народная воля» і «Хартыя`97». І цяпер ім таксама, раз ужо яны не зрабілі ласку праверыць інфармацыю, варта прынесці публічнае прабачэнне», -- заявіў Леанід Козик.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках