15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: «Дэдалярызацыя» не выратуе беларускую эканоміку

1

Незалежныя эксперты заяўляюць, што зніжэнне дэпазітных ставак у замежнай валюце да 12% не вырашыць праблемаў беларускай эканомікі.

Нацыянальны банк Беларусі рэкамендаваў беларускім банкам знізіць стаўкі па дэпазітах у замежнай валюце да 12 адсоткаў. Такое рашэнне Нацбанк называе адной з мераў па дэдалярызацыі эканомікі.

«Нацбанк спрабуе знізіць імкненне насельніцтва купляць даляры, -- адзначыў прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы эканаміст Леанід Злотнікаў. -- Пры гэтым продаж даляра ажыццяўляецца не толькі камерцыйнымі банкамі, але і самім Нацбанкам. Нацыянальны банк можа прадаваць даляры са сваіх рэзерваў. Ва ўсялякім выпадку, зніжэнне ставак па дэпазітах у замежнай валюце на 1% не значыць, што з продажу знікнуць даляры, і моцна не адаб'ецца на попыце насельніцтвы».

Як заяўляе Леанід Злотнікаў, сёння ўлады павінны вырашаць іншыя «больш важныя праблемы» беларускай эканомікі.

«Дэвальвацыя рубля ідзе куды больш хуткімі тэмпамі, чым зніжэнне ставак па дэпазітах у замежнай валюце, -- кажа эксперт. -- Трэба сачыць за тым, якімі будуць тэмпы інфляцыі і дэвальвацыі. І зніжэнне стаўкі па дэпазітах у замежнай валюце на 1% у параўнанні з гэтымі працэсамі не так істотна. Думаю, улады будуць працягваць зніжэнне курсу беларускага рубля. Паступленне валютнай выручкі моцна знізілася. Калі ў Беларусь не паступіць значных крэдытаў ад Расеі, Міжнароднага валютнага фонду, дык далейшая дэвальвацыя стане яшчэ больш адчувальнай», -- адзначыў эксперт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках