15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Нацбанка Беларусі адправілася ў Венесуэлу

7

З 2 па 6 сакавіка дэлегацыя Нацыянальнага банка Беларусі знаходзіцца з візітам у Венесуэле.

Мэтай візіту з'яўляецца азнаямленне з функцыянаваннем цэнтральнай банкаўскай сістэмы Венесуэлы і наладжванне супрацоўніцтва паміж дзвюма ўстановамі ва ўмовах двухбаковых адносіна, якія дынамічна развіваюцца, перадае БелаПАН.

Па інфармацыі Цэнтрабанка, беларускія чыноўнікі знаёмяцца, у прыватнасці, з дзеючым у Венесуэле рэжымам валютнага кіравання, з характэрнымі рысамі венесуэльскай фінансавай сістэмы і сферамі ўплыву Цэнтральнага банка Венесуэлы ў якасці вядучай ўстановы, што ажыццяўляе манетарную палітыку.

Узначальвае дэлегацыю Нацбанка намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Сяргей Калечыц, якога суправаджаюць намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Сяргей Гайко, начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Карчык і дарадчык амбасады Беларусі ў Венесуэле Ўладзімір Грушэвіч.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Цэнтрабанка Венесуэлы, С.Калечыц адзначыў, што на гэты візіт "ускладаюцца вялікія надзеі, а таксама пацвердзіў, што гаворка ідзе аб падзеі адмысловай важнасці, бо міжнародны фінансавы крызіс вымушае шукаць новыя механізмы супрацоўніцтва і альтэрнатыўныя формы ўзаемаабмену".

Прадстаўнік Нацбанка ўдакладніў, што на падставе гэтых першых сустрэч тэхнічнага характару можна будзе вылучыць тыя дамовы, якія дазволяць павялічыць гандлёвы і прамысловы ўзаемаабмен паміж Беларуссю і Венесуэлай.

"Гэты крызіс паказаў, што сусветнай фінансавай сістэме патрэбная дэцэнтралізацыя і пошук новай архітэктуры. Таму любы накірунак у развіцці двухбаковых адносінаў у фінансавай сферы дазваляе пазбегнуць негатыўных наступстваў. У разгар фінансавай буры заўсёды прасцей выжыць разам", — сказаў С.Калечыц.

Як паведамлялася раней, у снежні 2008 годы Беларусь прыцягнула дзяржаўны крэдыт Венесуэлы ў 500 млн. даляраў ЗША.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках