16 лiстапада 2024, Субота, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэйман будзе галоўным чыгуначнікам?

26

Газета «Народная воля» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што былы сакратар Савета Бяспекі Беларусі можа быць прызначаны начальнікам Беларускай чыгункі.

«Пасля такой навіны хоць стой, хоць падай. Шэйман — і начальнік чыгункі? Не, такога быць не можа! А з іншага боку — чаму не можа?! Стаў жа ён калісьці Генеральным пракурорам Беларусі, не маючы на той час вышэйшай юрыдычнай адукацыі. На працягу некалькіх дзён выконваў абавязкі міністра ўнутраных справаў, хоць ніколі не быў нават шэраговым міліцыянтам», -- піша выданне.

Як вядома, былы начальнік БЧ Уладзімір Жарэла сышоў у «дэпутаты» — ён зараз працуе намеснікам старшыні пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве. Абавязкі начальніка Беларускай чыгункі выконвае Уладзімір Лапцінскі.

Чуткі пра прызначэнне Віктара Шэймана на пасаду начальніка БЧ у апараце ведамства не каментуюць. Хоць адзін высокапастаўлены чыноўнік заявіў: "У тэатры абсурду ўсё магчыма…"

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках