15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыялог Еўразвяза з Беларуссю немагчымы без апазіцыі

8

Еўрапейскі Звяз разлічвае на «выразны і відавочны» прагрэс у Беларусі, а не проста абяцанні ўладаў.

Дыялог Еўразвяза і Беларусі без удзелу апазіцыі немагчымы, кажацца ў заяве намесніка кіраўніка фракцыі сацыялістаў у Еўрапарламенце Яна Марынуса Віерсмы.

4 сакавіка ў Еўрапарламенце прайшла дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі, у якой прынялі ўдзел незалежныя беларускія эксперты і прадстаўнікі структураў ЕЗ. Эксперты заявілі, што змены ў краіне носяць «касметычны характар». Пры гэтым яны выказаліся ў падтрымку пашырэння ўзаемадзеяння краіны з Еўразвязам.

Па словах Віерсмы, фракцыя сацыялістаў не стане перашкаджаць развіццю дыялогу ЕЗ і Беларусі, аднак Менску неабходна «паказаць гатоўнасць да рэфармавання». «Відавочна, што Менск зацікаўлены ў пашырэнні адносінаў з ЕЗ. Мы павінны быць гатовыя да кроку ў адказ. Але гэта не азначае, што мы прымем любую сітуацыю. Мы разлічваем на цалкам выразны і відавочны прагрэс, а не проста абяцанні», — заявіў Ян Віерсма.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках