15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пракуратуры адмовіліся каментаваць смерць праваабаронцы

5

Пракуратура Салігорскага раёна праводзіць праверку па факце самагубства праваабаронцы Яны Паляковай.

Аб яе выніках будуць праінфармаваныя сваякі, паведаміў БелаПАН раённы пракурор Віктар Бельчын. Тэрмін заканчэння праверкі не вызначаны.

Ад каментароў на конт гэтай справы ў пракуратуры ўстрымаліся, паведамляе «Інтэрфакс».

У ноч на 7 сакавіка прысуджаную Салігорскім судом да 2,5 год «хіміі» праваабаронцу Яну Палякову знайшлі павешанай у доме ў Салігорску.

3 сакавіка судом Салігорскага раёна (суддзя Бураўцоў) быў вынесены прысуд па крымінальнай справе ў адносінах праваабаронцы Яны Паляковай.

Праваабаронцу асудзілі па частцы 2 артыкулы 400 Крымінальнага кодэкса РБ – «Загадзя ілжывы данос».

Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года вялікі рэзананс атрымала гісторыя з пераследам салігорскай праваабаронцы з боку праваахоўных органаў. Яна Палякова паведамляла, што за апазіцыйную дзейнасць яе неаднаразова затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі. Таксама паведамлялася, што ў аддзяленні жанчыну збівалі, а аднойчы ёй ледзь не зламалі руку. Неабходна дадаць, што Яна Палякова з'яўлялася сябрам ініцыятыўнай групы дачкі Аляксандра Казуліна Вольгі на «парламенцкіх выбарах» 2008 года.

Пахаванні праваабаронцы пройдуць сёння ў 13.00 у Салігорску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках