15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Расеі патрабуе ад беларускіх уладаў тлумачэнняў за адключэнне тэлеканалаў

88

Амбасада Расеі ў Беларусі не разумее, чаму ў кабельных сетках адключылі шэраг расейскіх каналаў.

«Пакуль мы не атрымалі афіцыйных заяваў ад беларускага боку. Мы спрабавалі звязацца з міністэрствам замежных спраў Беларусі, але адказу не атрымалі», - заявіў агенцтву "Інтэрфакс" прадстаўнік расейскай амбасады.

З 1 красавіка ў кабельных сетках Беларусі спыненае вяшчанне расейскага Першага канала, НТВ-МИР, РенТВ, РТР-Планета.

Агенцтву стала вядома, што ў сераду пройдзе паседжанне тэлекамунікацыйнага галіновага саюза кабельных аператараў, па выніках якога будзе агучаная афіцыйная пазіцыя адносна прынятага рашэння аб спыненні вяшчання шэрагу расейскіх каналаў у Беларусі.

Як заявіла агенцтву начальнік аддзела праграм найбуйнога ў Беларусі эфірна-кабельнага тэлебачання «Космос-ТВ» Алена Клюйкова, «рашэнне прынятае сярод кампаній «Космас-ТВ». Пры гэтым яна адмовілася назваць прычыны, якія заахвоцілі прыняць рашэнне аб спыненні вяшчання шэрагу расейскіх тэлеканалаў, замест якіх у цяперашні час транслююцца тэлеканалы «Россия. Вести 24 часа», «Мир.СНГ», «ТНТ».

«Ніякіх ні вусных, ні пісьмовых распараджэнняў «зверху» аб спыненні вяшчання тэлеканала «Рен-ТВ» мы не атрымлівалі», - заявіў агенцтву намеснік дырэктара прадпрыемства "Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" (МТС) Ігар Цыркун.

Па ягоных словах, «рашэнне было прынятае па эканамічных прычынах у межах нашай кампаніі». І.Цыркун растлумачыў, што беларускі тэлеканал «Столичное телевидение» дублюе некаторыя праграмы «Рен-ТВ». «Такім чынам, мы двойчы плацілі праваўладальнікам і рэгулярна атрымлівалі скаргі ад незадаволеных гледачоў, якім прыходзілася таксама двойчы плаціць за прагляд адных і тых жа праграм», - сказаў прадстаўнік МТІС.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках