15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове акцыі пратэсту перад тэлецэнтрам пройдуць у рэжыме нон-стоп

2

Мэр Кішынёва, які з'яўляецца віцэ-старшынём апазіцыйнай Ліберальнай партыі, Дорын Кіртоакэ дазволіў правядзенне двух акцый пратэсту ў пятніцу, 10 красавіка, - у цэнтры малдаўскай сталіцы, а таксама перад будынкам тэлецэнтра.

На прэс-канферэнцыі ў чацвер увечары ён сказаў, што рух «Еўрапейскае дзеянне» звярнуўся за дазволам пачаць пратэст перад будынкам кампаніі «Тэле-радыё Малдовы» з 10 па 29 красавіка.

Па словах мэра, акцыя будзе праводзіцца ў рэжыме нон-стоп, падчас якой яе ўдзельнікі будуць дамагацца ад тэлерадыёкампаніі праўдзівага асвятлення падзей у краіне, а таксама патрабаванняў пратэстуючых - прызнаць вынікі парламенцкіх выбараў 5 красавіка несапраўднымі.

Па ягоных словах, акцыі пратэсту ў цэнтры Кішынёва павінняы праводзіцца толькі да 21.00 мясцовага часу.

Акцыі пратэсту апазіцыі пачаліся пасля парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 5 красавіка, перамогу на якіх, па афіцыйных дадзеных малдаўскіх улад, атрымала кампартыя. Апазіцыянеры не згодныя з вынікамі выбараў і вінавацяць улады ў фальсіфікацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках