15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не схадзіў на суботнік – заплаці 10 даляраў

10

Школьных настаўнікаў Гомельскага раёна за рэспубліканскі суботнік 11 красавіка абавязалі пералічыць дзяржаве па 27 тысяч беларускіх рублёў.

Выйдучы на працу, як звычайна, кожны настаўнік, нават калі ён проста займаўся праверкай сшыткаў і запаўненнем школьных журналаў, павінен будзе пералічыць дзяржаве гэтую суму. З яе 15 000 пойдуць у фонд раённага суботніка, а 12 000 – у фонд рэспубліканскага, піша сайт Odsgomel.org.

Падчас крызісу раставацца з сумай, эквівалентнай амаль 10-ці далярам ЗША, знойдзецца мала ахвотных. А заробкі школьных настаўнікаў наогул наўрад ці дазваляюць ім купляць нешта лішняе, што не ўваходзіць у спіс жыццёва неабходнага.

Мабыць, аддаць проста так гэтыя грошы дзяржаве, якая невядома як (у літаральным сэнсе) імі мае намер распарадзіцца, настаўнікаў вымушае пагроза страты працы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках