15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь зноў едзе місія МВФ: вырашаецца лёс другога транша крэдыту

6

У Менску будзе працаваць місія Міжнароднага валютнага фонду, па выніках якой вырашыцца пытанне пра даванне Беларусі чарговага транша крэдыту.

«Вынікі візіту вырашаць лёс наступнага транша крэдыту», -- перадае «Інтэрфакс» словы пастаяннага прадстаўніка МВФ у Беларусі Наталлі Калядзінай.

Аглядная місія МВФ будзе працаваць з 29 красавіка да 13 траўня ў Менску.

Калядзіна падкрэслівае, што рашэнне, адмовіць ці даць наступны транш крэдыту, Рада дырэктараў МВФ прыме пасля таго, як скончыцца праца гэтай місіі.

Аглядную місію ўзначаліць Крыстафер Джарвіс.

Нагадаем, што выканаўчая рада дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 года ўхваліла вылучэнне Беларусі крэдыту ў памеры 2,46 млрд. даляраў. Сродкі, як чакаецца, будуць паступаць у Беларусь некалькімі траншамі. Першы транш у памеры 788 млн. даляраў у Беларусь паступіў у студзені. Чакаецца, што другі транш паступіць у Беларусь да 15 траўня. У выпадку, калі ў беларускага боку атрымаецца выканаць патрабаванні фонду, трэці транш паступіць да 15 жніўня, чацвёрты - да 15 лістапада. Апошні, пяты транш, МВФ мае намер накіраваць у Беларусь да 15 лютага 2010 года.

Беларусь з'яўляецца чальцом МВФ з 1992 года. За перыяд супрацоўніцтва з фондам Беларусь атрымала ад МВФ два траншы крэдыту па праграме сістэмных рэформаў у жніўні 1993 года ($98 млн) і ў лютым 1995 года ($101,7 млн) і адзін транш крэдыту stand-by у верасні 1995 года ($101,7 млн).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках