8 лiстапада 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ракетных войсках пад Заслаўлем загінуў салдатаў: магчыма, яго забілі

38

У вайсковай частцы 30151-Ю загінуў салдатаў тэрміновай службы. Блізкія не вераць, што хлопец памёр сваёй смерцю.

- У сераду, 8 красавіка, раніцай я выходжу з хаты на ганак і бачу: стаиць мая дачка з зяцем, а побач два салдаты, і ўсе такія разгубленыя, - распавядае ў інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси» маці памерлага салдата Тамара Шкут. - А потым рабяты мне кажуць: «Валеры няма! Ён памёр!» Як памёр? Ну, яны мне і распавялі, што ўвечары ён выйшаў пакурыць, яму рэзка стала дрэнна, ён схапіўся за галаву. Завезлі яго ў лякарню, але не змаглі выратаваць.

Улетку 2008 года ўся вёска Сітніцкі Двор Лунінецкага раёна праводзіла ў войска 20-гадовага Валеру Шкута. Да гэтага ён скончыў вучэльню па спецыяльнасці «трактарыст» і працаваў па спецыяльнасці ў СПК «Лоск» Валожынскага раёна.

- За дзень да смерці Валера патэлефанаваў мне, быў у добрым настроі. Цікавіўся, як ідуць справы ў калгасе, і абяцаў пасля войска вярнуцца да нас на працу. Казаў, што збіраецца пабрацца шлюбам са сваёй дзяўчынай, - распавядае старшыня Аляксандр Фурсевіч. - Ён быў ціхім, спакойным хлопцам. Ніякіх праблем з ім не было.

Напярэдадні смерці Валера абтэлефанаваў усіх сваіх сваякоў, знаёмых. З усімі жартаваў, а сваю дзяўчыну Крысціну папрасіў прыехаць да яго на выходныя. Блізкія Валеры не вераць, што хлопец памёр сваёй смерцю. Бо ён ніколі не хварэў, не ляжаў у лякарні. Праўда, на два гады атрымаў адтэрміноўку ад войска з-за шуму ў сэрцы.

- Але раз яго забралі служыць, значыць, ён быў здаровым? - здзіўляецца маці. - Калі мы адкрылі дамавіну, то ўбачылі, што ў яго адна нага была вельмі распухлая, і мужчынскі орган таксама. Такое адчуванне, што яго білі. Я была проста ў шоку! У пятніцу мы пахавалі нашага Валеру, перад гэтым зрабілі ўскрыцце… 3 красавіка яму споўнілася 20 год! На пахаванне прыехалі з вайсковай часткі, прывезлі нам два мільёны на помнік.

Валер Шкут служыў у ракетных войсках пад Заслаўлем у вайсковай частцы 30151-Ю. Сям'я 20-гадовага салдата збіраецца звярнуцца ў пракуратуру.

- У нас на руках ёсць толькі даведка, у якой напісана: «Раптоўная смерць без вядомых прычын», - кажа маці. - Але мы хочам ведаць, ад чаго на самой справе памёр Валера.

- Вайсковец сканаў раптоўна. Прычыны смерці высвятляюцца, - пракаментаваў начальнік прэс-службы Міністэрствы абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках