15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ідзе на канфлікт з Польшчай: ён адмовіўся прызнаваць незалежны Саюз палякаў

14
Лукашэнка ідзе на канфлікт з Польшчай: ён адмовіўся прызнаваць незалежны Саюз палякаў

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся разглядаць зварот дэлегатаў з'езду Саюза палякаў Беларусі, у якім яго заклікалі паспрыяць нармалізацыі адносінаў.

Месяц таму, 15 сакавіка ў Гародні на VII з'ездзе непрызнанага ўладамі Cоюза палякаў у Беларусі лідэрам аб'яднання ізноў абраная Анжаліка Борыс. Удзельнікі з'езду прынялі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай наладзіць дыялог паміж аб'яднаннем і дзяржаўнымі структурамі, які, на іх думку, павінен спрыяць афіцыйнай рэгістрацыі СПБ.

Сёння стала вядома, што тэкст звароту адміністрацыя Лукашэнкі вярнула актывістам СПБ з каментаром, у якім кажацца, што афіцыйным Саюзам палякаў кіруе Юзэф Лучнік, а ўсё астатнія нібыта прысвойваюць сабе права казаць ад імя арганізацыі.

На думку прэс-сакратара непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Ігара Банцара, гэты адказ сведчыць пра тое, што ўлады не жадаюць надаваць арганізацыі легальны статут, і па-ранейшаму будуць пераследваць яе чальцоў.

Між тым, паступова ўзмацняецца ціск на чальцоў непрызнанай уладамі арганізацыі. Як паведамляе «Радыё Рацыя», учора на допыце ў КДБ былі старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і актывіст СПБ Анджэй Лісоўскі. Сёння КДБ павінен наведаць Юзэф Пажэцкі – сябра Рады Саюза палякаў Беларусі.

Саюз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі на чале з Юзэфам Лучнікам з'яўляецца афіцыйна прызнанай. СПБ на чале з Анжалікай Борыс, якая падтрымліваецца ўрадам Польшчы, церпіць ў Беларусі ганенні.

З-за Саюза палякаў у беларускіх уладаў складаныя адносіны з афіцыйнай Варшавай. У пачатку беларуска-польскага канфлікту, у 2005 годзе, Аляксандр Лукашэнка вінаваціў Польшчу ў тым, што праз гэты саюз яна «прамывае мазгі» беларускім палякам.

«Беларускія палякі не хочуць жыць у Польшчы. Мы не дазволім з нашых грамадзянаў рабіць нейкіх марыянетак», - заяўляў тады Лукашэнка. Канфлікт у 2005 годзе суправаджаўся ўзаемным высыланнем дыпламатаў.

У той жа час улады Польшчы неаднаразова заяўлялі, што адной з умоваў нармалізацыі беларуска-польскіх адносінаў з'яўляецца прызнанне ўладамі Беларусі Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках