12 лiстапада 2024, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Дома ўраду разагналі акцыю з патрабаваннем амніставаць палітвязняў (Фота, відэа)

4

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» патрабавалі амніставаць удзельнікаў «Працэсу 14-ці».

Акцыя каля Дома ўраду на плошчы Незалежнасці, дзе таксама засядае «палата прадстаўнікоў», была праведзеная ў сувязі з тым, што 15 красавіка беларускія «дэпутаты» збіраюцца прыняць на сесіі законапраект аб амністыі. Праект закона «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» быў занесены Аляксандрам Лукашэнкай.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» сталі на плошчы Незалежнасці, трымаючы расцяжку «Амністыю ўдзельнікам «Працэсу 14-ці»!» і скандавалі «Амністыю!». Праз некалькі хвілін ахова Дома ўрада выклікала супрацоўнікаў міліцыі і апазіцыянераў павезлі ў Маскоўскі РУУС Менска.

Сярод затрыманых - Павел Юхневіч, Максім Вінярскі, Кацярына Сцепанюк, Алег Ладуцька, Улад Ігнатовіч, Марта Крылова, Паліна Дзьякова і Аляксей Ляўковіч.

Маладых апазіцыянераў пратрымалі ў аддзяленні міліцыі некалькі гадзін, а затым вызвалілі без складання пратаколаў.

Нагадаем, што «Справа 14-ці» - справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі моладзевы актывіст Андрэй Кім быў прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска да 1,5 гадоў калоніі (вызвалены ў жніўні 2008 года). Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандар Баразенка быў прысуджаны да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, з 27 кастрычніка да 9 снежня 2008 года да суду ён утрымліваўся ў СІЗА. Астатнія ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» -- Арцём Дубскі, Аляксей Бондар, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця пакарання ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі

Варта адзначыць, што Арцём Дубскі нібыта за парушэнне правілаў адбывання пакарання вось ужо некалькі месяцаў знаходзіцца пад арыштам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках