14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыязджае кіраўнік МЗС Чэхіі Карл Шварцэнберг

1

У Дзень салідарнасці ў Менск прыязджае міністр замежных спраў Чэхіі.

Сёлета Чэхія старшынюе ў Еўразвязе. Падчас візіту Карла Шварцэнберга ў Менск будзе абмяркоўвацца пытанне ўдзелу Беларусі ў праграме «Ўсходняе партнёрства», нагадвае «Радыё Свабода».

Раней Карл Шварцэнберг праінфармаваў, што кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Еўразвяза абмеркавалі пытанне ўдзелу Беларусі ў межах новай праграмы, афіцыйны старт якой будзе абвешчаны на саміце ў Празе 7 мая. Пакуль, праўда, да канца не зразумела, ці будзе запрошаны на гэтую сустрэчу Аляксандр Лукашэнка.

У сакавіку міністр замежных спраў Чэхіі заяўляў, што ў выпадку прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Беларусь «сутыкнецца з вельмі сур'ёзнымі праблемамі» у сувязі з магчымым удзелам у праграме «Ўсходняе партнёрства», бо апынецца «па-за еўрапейскім кантэкстам». Яшчэ раней, выказваючыся аб перспектыве супрацоўніцтва Еўразвяза з Беларуссю, Карл Шварцэнберг казаў аб намеры ўсталяваць больш шчыльныя адносіны з Беларуссю. Як заяўляў Шварцэнберг, Еўразвяз павінен прапанаваць Беларусі «еўрапейскую альтэрнатыву, але гэта патрабуе, каб «Беларусь змяніла свае паводзіны ў адносінах ўласных грамадзян».

На працягу апошніх месяцаў у Беларусі ўжо пабываў шэраг высокіх службовых асоб Еўразвяза. У прыватнасці, вярхоўны прадстаўнік па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўразвяза, генеральны сакратар Рады Еўразвяза Хаўер Салана, старшыня палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Йорэн Лінблад і дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні.

На мінулым тыдні дырэктар упраўлення Ўсходняй Еўропы, Паўночнага Каўказа і Цэнтральнай Азіі генеральнага дырэктарата ў пытаннях замежных сувязяў Еўракамісіі Гунар Віганд, знаходзячыся ў Менску з візітам, заявіў, што поўная нармалізацыя адносінаў паміж Еўразвязам і Беларуссю магчымая «толькі калі Беларусь зробіць наступныя крокі ў пяці асноўных сферах, пазначаных міністрамі замежных спраў краін Еўразвяза». Гэта – рэформа выбарчага заканадаўства, свабода аб'яднанняў, стварэнне ўмоваў для дзейнасці няўрадавых арганізацый, свабода прэсы і зняццё абмежаванняў для свабоды асобы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках