16 лiстапада 2024, Субота, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Калі кіраўнік «не цягне воз», няма чаго яго трымаць»

39

Беларускі кіраўнік заявіў, што праз тыдзень-два ўрад чакаюць кадравыя перастаноўкі.

16 красавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў райвыканкамаў, зацвердзіў некалькіх намміністраў. Прызначэнні не ключавыя, аднак, напрыканцы Лукашэнка папярэдзіў:

-- Літаральна праз тыдзень-два будуць здзейсненыя прызначэнні больш істотныя, якія датычацца некаторых удзельнікаў урада, некаторых кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў улады і кіравання. Гэта не звязана, як некаторыя думаюць, з хуткай адстаўкай урада. Той, хто сёння не можа працаваць, той сыйдзе. Хто можа працаваць ва ўрадзе, адміністрацыі прэзідэнта, на іншых пасадах, - той будзе працаваць. У нас няма абсалютна ніякай неабходнасці "зачышчаць" кадравую пляцоўку. Па-першае, пад гэты "нож" можа патрапіць велізарная колькасць прыстойных і добрых людзей, якія сёння добра працуюць. Масавая "чыстка" заўсёды да гэтага прыводзіць. Па-другое, у нас не так ужо шмат людзей, якія ў гэтых умовах з поспехам могуць працаваць, - цытуюць Лукашэнку «Комсомольская правда в Беларуси» .

«Паляўнічых у законе» абяцаюць пакараць

Падчас прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў чыноўнікам усе апошнія грахі.

-- Сёння ў Гомельскай вобласці па маім даручэнні завершаная праверка так званай паляўнічай справы, дзе вялікія начальнікі міліцыі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў папалявалі так, што сёння прыходзіцца разбірацца ў межах крымінальнай справы. Не буду забегаць наперад, людзі аб гэтым даведаюцца, але прабачэння не будзе нікому! Хочаш паляваць - палюй. Але ў нас ёсць закон! Аб'ядноўвайцеся, збірайцеся, купляйце ліцэнзію і рабіце гэта нармальна. Не думайце, што ніхто не ўбачыць таго правапарушэння, якое вы там здзейсніце. Ёсць людзі, якія бачаць і ведаюць усё.

Недапушчальна, каб людзі надзеленыя ўладай і яе прадстаўляючыя, нахабна папіралі закон. Майце на ўвазе, людзі нашы ўсё разумеюць. (...) Яны толькі не зразумеюць аднаго: калі ў гэтай сітуацыі мы з вамі будзем панаваць, а людзі будуць галець і бачыць беспакаранасць тых з нас, хто збярэцца папіраць закон.

Новым кіраўнікам дадзены квартал «на разварушванне»

Калі чыноўнік не змог выканаць абавязкі на старым месцы працы, нельга яго прызначаць на кіруючыя пасады:

-- Калі мы працягнем прызначаць кіраўнікоў якія правалілі справу, на малодшыя кіруючыя пасады, то ў нас ніколі не будзе ні парадку, ні жадання працаваць, -- упэўнены Лукашэнка.

Цяпер кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады будзе несці персанальную адказнасць за кадры.

-- Ужо не той час, каб жартаваць з кіраўнікамі тых або іншых прадпрыемстваў. Калі кіраўнік не можа арганізаваць справу, калі ён "не цягне воз", няма чаго яго трымаць: ён не прадасць сёння тую прадукцыю, якую вырабляе, ды і вырабляць не зможа! Не варта прыходзіць і размахваць шабляй направа і налева. Не так проста сёння знайсці вельмі эфектыўнага, здольнага, таленавітага кіраўніка. Дайце любому шанец працаваць. Але папярэдзіце, што ў нас няма больш часу на разварушванне і на тое, каб вы маглі да іх прыглядзецца. Для гэтага ёсць адзін квартал. Можаш -- давай вынік.

Канчатковы вердыкт падпарадкаваным Лукашэнка вырашыў вынесці па выніках першага паўгоддзя.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках