15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Менску працягнуліся пасля разгону акцыі на Кастрычніцкай плошчы (Фота)

6

Акцыя, прысвечаная Дню салідарнасці, была праведзеная актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у 19.00 каля будынку Белдзяржфілармоніі на плошчы Якуба Коласа.

Маладыя апазіцыянеры трымалі партрэты беларускіх палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, скандавалі лозунгі «Свабоду палітвязням!», «Амністыю!».

Акцыя прыцягнула ўвагу шматлікіх менчукоў. Таксама цікавасць да пікету выявіў беларускі мастак Міхаіл Шабалін.

Акцыя доўжылася 15 хвілін. Неўзабаве да маніфестантаў падыйшлі двое патрулюючых міліцыянтаў. Яны перапісалі дадзеныя аднаго з удзельнікаў акцыі Максіма Вінярскага. Але, тым не менш, ніхто затрыманы не быў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках