15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя сарвала акцыю салідарнасці ў Баранавічах

1

Міліцыянты затрымалі трох актывістаў баранавіцкага «Маладога Фронту» напярэдадні акцыі салідарнасьці 16 красавіка.

Юры Багдановіч, Арцём Ластавецкі і Пётр Рузаў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі на падыходах да цэнтральнай плошчы гораду ‑ плошчы Леніна, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Міліцыянты паведамілі, што «па пэўнай інфармацыі» Юры Багдановіч нібы мае падробны пашпарт, а таму юнакам неабходна прайсьці агляд у РАЎС.

Празь некаторы час Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава вызвалілі, папярэдне сканфіскаваўшы у іх усе партрэты і ўлёткі. На Юрыя Багдановіча быў складзены адміністрацыйны пратакол за супраціў міліцыянтам. Ноч хлопец правёў у РАУС, сёньня над ім адбудзецца суд.

Напярэдадні ж Дня салідарнасьці ў Баранавічах было распаўсюджана каля 3-х тысяч інфармацыйных налепак.

Нагадаем, учора ў Берасьці падчас акцыі салідарнасьці таксама адбыліся арышты актывістаў грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» і «Маладога Фронту».

Усю ноч затрыманыя правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Сёньня маладых апазыцыянэраў судзяць па арт. 23.34 КоАП - удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках