15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфармацыі не бярэ на сябе адказнасць за адключэнне расейскіх тэлеканалаў

8

У Міністэрстве інфармацыі дагэтуль робяць выгляд, што нічога не ведаюць аб адключэнні расейскіх тэлеканалаў.

Як перадае «Еўрарадыё», кіраўнік аддзела з электроннымі СМІ Генадзь Курбека называе дачыненне Мініінфармацыі да адключэння расейскіх тэлеканалаў чуткамі:

«Мы жа Міністэрства інфармацыі, а не Міністэрства чутак. Не ведаю, на каго там хто спасылаецца, якія рашэнні хто дзе прыняў», -- кажа ён.

Таксама Міністэрства інфармацыі выказвала меркаванне, што адказнасць нясуць аператары спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання. Дарадчык міністра інфармацыі Віктар Казлоў кажа, што інфармацыя аб загадах ад Міністэрства – паклёп.

«Тое, што вам хтосьці распавядае аб Міністэрстве інфармацыі, ну гэта такі ўжо паклёп, што далей няма куды, -- заяўляе Віктар Казлоў. -- Зараз я прачытаю, што вашае «Космас-ТВ» кажа. Алена Клюйкова, кіраўнік аддзела праграм, вось што кажа: рашэнне прынятае сярод кампаній Космас-ТВ. Ніякіх распараджэнняў «зверху» аб спыненні вяшчання тэлеканалаў мы не атрымлівалі — гэта ўжо МТІС кажа. А ад нас ніякіх папер не зыходзіла».

Па словах дарадчыка міністра інфармацыі, знятыя тэлеканалы не атрымалі дазволу на вяшчанне, таму што нават і не праслі.

«Яны і не прасілі нават аб дазволе», -- кажа Віктар Казлоў.

У той жа час Віктар Казлоў заяўляе, што трансляцыя шэрагу расейскіх тэлеканалаў у Беларусі спыненая па рашэнні Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза (ТГС).

Памочнік міністра падкрэсліў, што Міністэрства інфармацыі Беларусі не мае права «патрабаваць штосьці» ад суб'ектаў гаспадарання, якім з'яўляецца ТГС.

«Яны вольныя ў сваіх рашэннях. Мы толькі можам прыняць да ўвагі гэтае рашэнне. Палітычнай падаплёкі ў сённяшнім рашэнні няма», - падкрэслівае Віктар Казлоў.

Аднак аператар эфірна-кабельнага тэлебачання «Космас ТВ» працягвае сцвярджаць аб загадзе Міністэрства.

«Адключаныя яны ў сувязі з адсутнасцю дазволу ад Міністэрства інфармацыі, -- заяўляюць супрацоўнікі кампаніі. -- Няма магчымасці вяшчання дадзеных каналаў на тэрыторыі краіны. Канал ОРТ, НТВ-Мир і РЕН-ТВ замененыя на новыя каналы: «Мир», «Вести», і ТНТ. Гэтыя каналы не тое, што атрымалі дазвол. Проста ў нас ёсць магчымасць уключыць іх у пакет праграм».

«Космас-ТВ» заяўляе, што вымушанае адключаць рэйтынгавыя тэлеканалы:

«Я разумею, што каналы ОРТ і НТВ-Мир карысталіся вялікай папулярнасцю. Але зараз няма магчымасці іх вяшчаць, таму мы вяшчаем тыя, якія магчыма, на якія ёсць дазволы ў аператараў кабельных сетак. Гэта не ініцыятыва нашай кампаніі, ва ўсіх кабельных аператараў яны адключаныя».

Тым часам адключаныя тэлеканалы чакаюць афіцыйных адказаў з Міністэрства інфармацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках