9 лiстапада 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 мая, у дзень саміту ЕЗ, у Беларусі ўспомняць выкрадзенага генерала Захаранку

З ініцыятывай правесці акцыю ў памяць аб выкрадзеным 10 год таму экс-кіраўніку МУС выступіла Аб'яднаная грамадзянская партыя.

«Наш таварыш быў гвалтоўна выкрадзены менавіта 7 мая, -- перадае «Радыё Свабода» словы лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. -- Сёлета ў гэты дзень Аляксандр Лукашэнка, магчыма, будзе ў Празе. Але незалежна ад таго, ці паедзе ён туды або застанецца ў Беларусі, мы правядзем такую акцыю».

Як адзначае «Радыё Свабода», з боку беларускіх улад дагэтуль не прымалася сур'ёзных спроб расследаваць знікненне экс-міністра. Па словах палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юрый Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны па загадзе людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што былы міністр унутраных спраў і адзін з лідэраў апазіцыі Юрый Захаранка знік у маі 1999 года. Шматлікія ў Беларусі і ў свеце лічаць, што яго выкралі па палітычных прычынах і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што следства яшчэ не завершанае і прычыны выкрадання Захаранкі, як і ягоны лёс, невядомыя.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідэраў беларускай апазіцыі датычныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі: былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка, экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках