14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: «Лукашэнку не месца сярод дэмакратычна абраных прэзідэнтаў»

Лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч пракаментаваў запрашэнне беларускага кіраўніка на саміт Усходняга партнёрства ў Прагу.

У той час як міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг перадае Лукашэнку запрашэнне на саміт у Прагу, прэзідэнт гэтай краіны адмаўляецца паціснуць руку апошняму дыктатару Еўропы, адзначыў лідэр «Маладога Фронту».

Па меркаванні Зміцера Дашкевіча, паціснуць руку апошняму дыктатару Еўропы не захочуць і іншыя кіраўнікі еўрапейскіх краін.

«Для шматлікіх палітыкаў і кіраўнікоў Усходняй Еўропы аўтакратыя не проста ідэалагічны тэрмін, а праблема, з якой яны сутыкаліся падчас сваёй грамадска палітычнай дзейнасці, -- кажа Зміцер Дашкевіч. -- Таму прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Клаўс, які сам пераследваўся за антыкамуністычныя погляды, разумее, што чалавеку, які пераследуе сваіх грамадзян за іншадумства, саджае ў турмы моладзь і палітычных апанентаў, -- не месца сярод дэмакратычна абраных прэзідэнтаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках