16 лiстапада 2024, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшная аварыя ў Менску: кіроўца «Форда» пратараніў машыну на хуткасці 130 км/ч (Фота)

38

Увечары 20 красавіка ў Менску на мосце каля плошчы Незалежнасці адбылася аварыя, у выніку якой на некалькі гадзінаў быў перакрыты рух.

Як сведчаць відавочцы, кіроўца «Форда» пайшоў на абгон праз 2 суцэльныя паласы і на высокай хуткасці (прыкладна 130 км/ч) урэзаўся ў «Вольва», якое рухалася па сустрэчнай паласе. У выніку лабавага сутыкнення ў «Вольва» адарвалася кола і адмовілі тармазы.

Пацярпелага кіроўцу «Форда» даставалі з машыны працаўнікі МНС. У гэты момант ён знаходзіцца ў шпіталі.

Фота juick.com

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках