14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У крамах з'явіліся «чорныя» спісы з прозвішчамі п'яніцаў

2

Усё 12 сельсаветаў Пастаўскага раёна не дазваляюць прадаваць моцныя спіртныя напоі горкім п'яніцам, сямейным дэбашырам і нядбайным бацькам.

Спісы жыхароў сельсавета, якія злоўжываюць алкаголем і стаяць на міліцэйскім прафілактычным уліку, перададзеныя ў мясцовыя крамы, і прадаўцы не адпускаюць ім віно і гарэлку, піша БелТА. Забарона не закранула слабаалкагольную прадукцыю і піва - іх адпускаюць без абмежавання.

У «чорных» спісах сельсаветаў знаходзіцца некалькі сотняў п'яніцаў.

Нагадаем, што ў апошні час беларускія ўлады сталі рэгулярна праводзіць дні цвярозасці.

Так, напрыклад, ГУУС Менгарвыканкама падыйшло да барацьбы з алкагалізмам крэатыўна: у межах акцыі «Калі піць — у сям'і не жыць» для спецкантынгента адбыліся ўрачыстыя праводзіны з аркестрам з Акрэсціна ў ЛПП. Будучым кліентам прафілакторыя папярэдне падаравалі пакеты з кефірам.

Далей за усіх у імкненні ацверазіць нацыю пайшла, мабыць, Генпракуратура, прапанаваўшы пераарыентаваць вінаробчыя прадпрыемствы на выпуск сокаў. Ці стане гэтая ініцыятыва новай мерай па барацьбе з алкагалізмам і ці прынясе належны эфект, пакажа час.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках