9 лiстапада 2024, Субота, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Чалы: «Да канца 2009 года МАЗ ужо можа не працаваць»

3

Незалежныя эксперты прагназуюць другую хвалю падзення попыту на прадукцыю беларускіх прамысловых гігантаў.

Эксперты катэгарычна сцвярджаюць: ужо сёння ў Беларусі можна спыняць практычна ўся вытворчасць, паколькі планаванне вала вядзе да павелічэння складскіх запасаў, вымывання абаротных сродкаў і сур'ёзнага пагаршэння фінансавага стану прадпрыемстваў, піша «Заўтра тваёй краіны».

«Калі паглядзець на статыстыку суадносінаў складскіх запасаў да месяцовай прадукцыі, то лёгкай і хімічнай прамысловасці, напрыклад, у бліжэйшыя два месяцы няма сэнсу працаваць, -- адзначае эканаміст Сяргей Чалы. -- У такой сітуацыі спыненне прадпрыемства - гэта неабходны працэс. Танней заплаціць людзям заробак за тое, каб яны наогул нічога не рабілі, чым прымушаць іх працаваць на склад з незразумелымі перспектывамі продажу вырабленага».

Эканамісту складана прадказаць, калі сітуацыя зменіцца, паколькі немагчыма прагназаваць, калі можа аднавіцца сукупны попыт ва ўсім свеце, і ці будзе ён такім, якім быў раней.

«Асабліва негатыўная сітуацыя склалася ў аўтавытворцаў, -- адзначае эксперт. -- Я бачыў фотаздымкі, на якіх гатовай прадукцыяй застаўленыя не толькі склады прадпрыемстваў, але і палігоны, дзе звычайна праходзяць выпрабаванні».

Некаторае ажыўленне знешняга попыту: пачалі расці кошты на прамысловыя металы, на сыравіну, напрыклад, на нафту - эканаміст тлумачыць тым, што «проста спрацаваў механізм папаўнення запасаў».

«Калі першая хваля крызісу з фінансавай сферы перакінулася ў рэальную эканоміку, то закупкі адразу спыніліся, -- адзначае Сяргей Чалы. -- У вытворчасць ішлі толькі тыя сыравіна і камплектуючыя, якія былі закупленыя раней. Да канца студзеня гэтыя запасы вычарпалі. Тое, што зараз назіраецца -- гэта аднаўленчы попыт, а сукупнага пакуль няма. Наадварот, я думаю, зараз будзе другая хваля падзення попыту, у тым ліку, і на прамежкавыя тавары».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках