14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Для Лукашэнкі ворагі – гэта ўсе іншадумцы»

6

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перадаў на імя міністра замежных справаў Чэхіі Карэла Шварцэнберга два дакументы.

Адзін з іх – гэта план нармалізацыі адносінаў Еўразвяза і Беларусі, які з'яўляецца агульнай пазіцыяй дэмакратычных сілаў, паведамляе «Радыё Свабода».

«І другое, што там агучана: так, мы не вітаем запрашэнне Лукашэнкі ў Прагу ў сітуацыі, калі ніякіх зменаў у Беларусі няма», - заявіў ён.

Учора падчас штогадовага паслання да народа і так званага «парламента» Аляксандр Лукашэнка назваў апазіцыю «ворагамі народа». Аднак гэтае вызначэнне далёка не новае, кажа Анатоль Лябедзька.

«Тыя людзі, якія прытрымваюцца іншых поглядаў на сітуацыю, якія прапаноўваюць будаваць наш дом па іншых планах і схемам, - гэта для Лукашэнкі ворагі. У тым грамадстве, куды ён паедзе, у тым грамадстве, якому ён хоча нешта сказаць 7 траўня, гэта называецца плюралізмам меркаванняў. Без гэтага не ўяўляецца сама Еўропа», - падкрэсліў лідэр АГП.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках