9 лiстапада 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары «Чарнобыльскага Шляху» напісалі ў Менгарвыканкам

2

Лідэры Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч ад імя арганізатараў акцыі «Чарнобыльскі Шлях» накіравалі ліст у Менгарвыканкам, у якім далі сваю адмоўную ацэнку яго дзеяньням у справе задавальненьня заяўкі на акцыю.

У лісьце падкрэсьлена, што, нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам двойчы прымаў рашэньне па гэтым пытаньні, ніводнае з гэтых рашэньняў ня ёсьць прымальным для арганізатараў акцыі. «Вуліца Сурганава, - пішуць аўтары ліста, - абсалютна непрыдатная для правядзеньня масавых шэсьцяў фактычна на ўсёй сваёй працягласьці, а ня толькі на ўчастку да вул.Куйбышава...

Ва ўмовах, што склаліся, мы ня можам гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў меркаванага шэсьця па названай частцы маршруту і будзем вымушаныя прыняць рашэньне аб скарачэньні ці іншым зьмяненьні яго фармату».

Нагадаем, што у Менгарвыканкаме заяўнікам «Чарнобыльскага шляха — 2009» паведамілі, што 26 красавіка калона дэманстрантаў можа прайсці ад будынка прэзідыюма Нацыянальнай акадэміі навук паўз кінатэатр «Кастрычнік» па вуліцах Хмяльніцкага, Куйбышава, Сурганава на плошчу Бангалор да Чарнобыльскай капліцы.

Арганізатары «Чарнобыльскага Шляха» лічаць прапанаваны ўладамі маршрут акцыі – непрымальным і маюць намер правесці шэсце ад будынка прэзідыўма Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці, плошчы Якуба Коласа, вуліцах Веры Харужай, Багдановіча, Кульман, Карастаянавай да Чарнобыльскай капліцы.

Збор удзельнікаў акцыі – 26 красавіка, 12.00, каля будынку Акадэміі навук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках