9 лiстапада 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі апазіцыянер арыштаваны на 5 сутак за ўлёткі аб Чарнобыльскай катастрофе

2

Прысуд аб арышце кіраўніка Гомельскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Таўчына 24 красавіка вынес суд Нараўлянскага раёна.

Як паведаміў лідэр гомельскай кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора, 23 красавіка актывісты апазіцыі распаўсюджвалі ў Нарошлі інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя 23-м угодкам аварыі на ЧАЭС. Ва ўлётках паведамлялася, што 25 красавіка прадстаўнікі АДС плануюць ускласці кветкі помніку адселеных вёсак у Нароўлі, паведамляе БелаПАН.

Андрэй Таўчын быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Ноч актывіст АДС правёў у камеры папярэдняга ўтрымання.

Адзначым, што 23 красавіка Брагінскі раённы суд аштрафаваў гомельскага актывіста апазіцыі Аляксандра Процку на 3 базавыя велічыні за раздачу ўлётак з інфармацыяй аб маючым адбыцца ускладанні кветак да помніка адселеным вёскам у Чарнобыльскай зоне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках