9 лiстапада 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Улады баяцца акцый пратэсту, таму што ведаюць – заўтра на вуліцы могуць выйсці сотні тысяч беларусаў»

7

«Ёсць рыса, за якую ўлады баяцца пераступіць. У іх выклікаюць страх людзі, якія спрабуюць правесці акцыю ў цэнтры Менска. Калі гэта дазволіць, то заўтра ўжо сотні тысяч беларусаў выйдуць на вуліцы», - лічыць лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

Такім чынам старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 той факт, што міліцыя не дазволіла ўдзельнікам Чарнобыльскага Шляха прайсці па цэнтры гораду да месца правядзення мітынгу.

«Гэтым можна растлумачыць дзеянні сілавых структур. Ніякіх іншых прычын забараніць людзям мірна прайсці па праспекце Незалежнасці, не было. Усё магло скончыцца цалкам спакойна і цывілізавана», - лічыць палітык.

Што датычыцца самой акцыі «Чарнобыльскі Шлях» лідэр АГП заявіў: «Сапраўды кажучы, я думаю, што на колькасць акцый паўплываў крызіс. Пераважная большасць беларусаў вяртаецца да таго перыяду, калі лецішча стала спосабам барацьбы за выжыванне. Сёння большасць не спадзяецца на ўладу, у іх ёсць стан трывогі. Я зразумеў гэта, калі паездзіў па рэгіёнах. У людзей ёсць чаканне чагосьці дрэннага. Гэтыя тры дні выходных яны ў першую чаргу выкарыстаюць, каб стварыць сабе своеасаблівую «падушку бяспекі». Я усё ж такі думаю, што зараз трэба рабіць акцэнт на інфармацыйную кампанію, людзі згаладаліся па незалежнай інфармацыі. У гэты перыяд актывістам апазіцыі трэба ісці ў электрычкі, у якіх людзі едуць на лецішча, ісці на прахадныя заводаў і акцэнт трэба рабіць на эканамічныя і сацыяльныя тэмы. І гэта спрацуе на вуліцу», - упэўнены Лябедзька.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках