15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал АНТ сказіў цытаты заходніх СМІ пра сустрэчу Лукашэнкі з Папам Рымскім

2

Робячы агляд замежных СМІ, супрацоўнікі беларускага тэлеканала АНТ дапусцілі сур'ёзныя памылкі ў перакладзе.

Як піша ў сваім блогу oldmah, такая памылка «выпадкова закралася» у пераклад матэрыялу радыёстанцыі «Бі-Бі-Сі», дзе слова «дэмакратычны» было заменена на «дыпламатычны» .

Вось што вяшчаў АНТ:

«Бі-Бі-Сі расцэньвае візіт беларускага прэзідэнта ў Рым, як крок да збліжэння Беларусі і Еўропы і называе гэта дыпламатычнай эвалюцыяй. Аўтары матэрыялу таксама падрабязна распавядаюць пра тое, як праходзіла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з пантыфікам».

«На самой жа справе Бі-Бі-Сі называе ўсё гэта словамі кіраўніка МЗС Італіі Франка Фраціні «democratic evolution» у падзагалоўку да артыкула, гэта значыць, дэмакратычнай эвалюцыяй.

«Responding to criticism of the official visit in the newspaper Corriere della Sera, Mr Frattini said it was intended to help Belarus «take up a gradual path of democratic evolution» and «encourage a progressive nearing of Belarus to Europe and its democratic standards», - прыводзіць блогер даслоўную цытату радыё.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках