29 снежня 2024, Нядзеля, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» будуць судзіць за пратэст супраць «саюза» з Расеяй

5
Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» будуць судзіць за пратэст супраць «саюза» з Расеяй

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алесю Ясюк усю ноч пратрымалі ў аддзяленні міліцыі Партызанскага раёна Менска.

Апазіцыянерку з Барысава арыштавалі ў Менску 2 красавіка, у так званы дзень «яднання» народаў Беларусі і Расеі.

Алеся Ясюк расклейвала постэры грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Жанчына спецыяльна прыехала ў сталіцу з Барысава, каб выказаць свой пратэст палітыцы беларускіх улад па збліжэнні з Расеяй.

У аддзяленні міліцыі Партызанскага раёна ў жанчыны забралі рэчы і падвергнулі асабістаму надгляду.

Як паспела сёння паведаміць прэс-цэнтру Хартыі’97 па тэлефоне Алеся Ясюк, сталічныя міліцыянты пратрымалі яе ўсю ноч у «камеры», і 3 красавіка павезлі ў суд Партызанскага раёна Менска на вуліцы Сямашка.

«Мяне затрымалі за тое, што наляпіла толькі адну налепку, -- сказала Алеся Ясюк прэс-цэнтру Хартыі’97. -- Пры гэтым я наляпіла постэр у дазволеным месцы – каля пад'езда на дошцы аб'яваў. Мяне затрымліваў старэйшы лейтэнант міліцыі. Ён нават не прадставіўся, выклікаў нарад. Мяне даставілі ў Партызанскі РУУС. Праз тры гадзіны склалі сфальсіфікаваны рапарт, нібыта за тое, што я грубіла ўчастковаму. Ноч пратрымалі ў Партызанскім РУУС у камеры. Зараз вязуць у суд».

Нагадаем, што раней Алеся Ясюк неаднаразова затрымлівалася супрацоўнікамі міліцыі за распаўсюджванне ўлётак і незалежных газет.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках