16 лiстапада 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі працягваюцца пратэсты прадпрымальнікаў

5

Прадпрымальнікі гомельскіх рынкаў працягваюць пратэставаць супраць новых, падвышаных ставак адзінага падатку. Сёньня на рынках зьбіралі подпісы пад зваротам у абласны савет.

Бізнэсоўцы патрабуюць перагледзець уведзеныя Гомельскім абласным саветам стаўкі адзінага падатку, перадае «Радыё Свабода».

«Ад аблсавету мы патрабуем зьніжэньня ставак, -- гаворыць адна з прадпрымальніц Цэнтральнага рынку. -- Мы не выжываем. Гандаль зьведзены на нішто. Сама спажывецкая здольнасьць людзей упала да мінімуму. Нам няма з чаго плаціць».

Нагадаем, што напярэдадні на Цэнтральным рынку адбыўся сход прадпрымальнікаў з удзелам бізнэсоўцаў Мазыра, Жлобіна, Сьветлагорску, Рагачова. Створана абласная рада прадпрымальнікаў, каб супольна адстойваць у рэгіёне інтарэсы дробнага бізнэсу.

Падвышэньне падаткаў ды арэнды за працу на рынках у красавіку змусілі прадпрымальнікаў да актыўных пратэстаў. Прычым, абласныя ўлады зацьвердзілі падвышэньне без супраціву з боку афіцыйных радаў прадпрымальнікаў пры выканкамах і рынках.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках