15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гвалтоўна забраны ў войска Зміцер Хведарук праходзіць паўторнае медабследаванне

1

Моладзевы актывіст Зміцер Хведарук другі раз за тры месяцы патрапіў у шпіталь.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога фронту», зараз Зміцер Хведарук знаходзіцца ў Вайсковым шпіталі Менска, куды яго прывезлі на медыцынскае абследаванне.

У апошні раз актывіст «Маладога фронту» знаходзіўся ў шпіталі ў Барысаве, лекары якога накіравалі Хведарука на паўторную медкамісію ў Менск. Па ейных выніках моладзевага лідэра могуць камісаваць з войска па стане здароўя.

«Хведарук адчувае сябе нядрэнна, -- кажа моладзевы актывіст Мікалай Дземідзенка. -- Аднак у яго практычна ўвесь час баліць галава».

Нагадаем, што 28 студзеня 2009 года Зміцера Хведарука гвалтам завезлі ў ваенкамат, а пасля ў турму на вуліцы Акрэсціна, нібыта для адбывання пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 мая. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш, Хведарука 2 дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14. У кайданках актывіста «Маладога Фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна. Як паведамляў раней прэс-цэнтру Хартыі’97 Зміцер Хведарук, падчас медыцынскага агляду ў яго не было пры сабе ні медыцынскай карткі, ні выпіскі хвароб, ні нават дакумента, які сведчыць асобу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках