15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Хведарук аспрэчыць акалічнасці вайсковага «прызыву»

15 красавіка адбудзецца суд па скарзе актывіста «Маладога Фронту» Зміцера Хведарука на незаконныя дзеянні прызыўнай і медыцынскай камісіі пры ягоным вайсковым «прызыве».

Як паведаміла кіраўнік юрыдычнага аддзела «Маладога Фронту» Анастасія Лойка, судовы працэс пачнецца 15 красавіка ў 10 гадзін раніцы ў судзе Першамайскага раёна Менска. Весці працэс будзе суддзя Пятух, адзначае прэс-служба «Маладога Фронту».

Нагадаем, што 28 студзеня актывіста «Маладога Фронту» Зміцера Хведарука затрымалі для адбыцця пакарання за ўдзел у акцыі «Беларусь у Еўропу!», якая прайшла 1 мая 2008 года. Яго адвезлі спачатку ў міліцыю, а потым у турму – адбываць 10 сутак арышту. 29 студзеня Хведарука даставілі з турмы ў паліклініку, дзе ён адмовіўся праходзіць абследаванне. Нягледзячы на гэта, медыкі склалі, што ён прыдатны для вайсковай службы.

Праз 2 тыдні пасля гвалтоўнага прызыва Зміцеру Хведаруку зрабілі аперацыю на вене, і да 19 красавіка актывісту «Маладога Фронту» забароненая любая фізічная нагрузка.

Адзначым, што на сесіі Еўрапейскага парламента ў Брусэлі 2 красавіка большасць еўрадэпутатаў асудзілі парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. У прыватнасці дэпутаты Еўрапарламента заклікалі беларускія ўлады на працягу 9 месяцаў перагледзець выпадкі гвалтоўнага прызыву ва Ўзброеныя сілы актывістаў Франака Вячоркі, Івана Шыла і Зміцера Хведарука.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках