31 снежня 2024, aўторак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: «Адстаўка кіраўніка МУС кажа пра нестабільнасць рэжыму»

1

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што адстаўка міністра ўнутраных справаў Беларусі Уладзіміра Навумава «не сведчыць аб хваленай стабільнасці рэжыму».

«Наогул, адпраўляюць у адстаўку сілавікоў тады, калі, па-першае, няма на каго валіць віну за расправы, рэпрэсіі і тэрор, каб самому паўстаць анёлам белакрылым (хоць сам Лукашэнка нясе за гэта асноўную адказнасць)», - цытуе Вінцука Вячорку «Радыё Свабода».

«Па-другое, усялякія «разборкі» унутры сілавых ведамстваў адбываюцца тады, калі ў крызіснай сітуацыі рэжым хоча паўторна скандалізавацца, нацкоўваючы так званыя сілавыя ведамствы адно на другое», - заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ.

Нагадаем, што 6 красавіка Лукашэнка прыняў адстаўку міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава. Афіцыйная прычына -- па стане здароўя.

Уладзімір Навумаў - адзін са «старажылаў» беларускай уладнай сістэмы. Міністрам унутраных справаў ён быў з верасня 2000 года. Да гэтага з'яўляўся камандзірам спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі.

Ужо некалькі гадоў Уладзімір Навумаў занесены ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ і ЗША і чые фінансавыя актывы замарожаныя. Нароўні з былымі сакратаром Савета Бяспекі Віктарам Шэйманам, камандзірам спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрыем Паўлічэнкам і былым міністрам унутраных справаў Юрыем Сіваковым ён падазраецца міжнароднай супольнасцю ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў лідэраў апазіцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках