15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенская тытунёвая фабрыка на мяжы спынення

26

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» можа часова спыніць выпуск прадукцыі з 1 траўня.

У красавіку магчымае спыненне вытворчасці цыгарэтаў айчынных марак, а з траўня — і марак, якія вырабляюцца на ўмовах кантрактнай вытворчасці сумесна з ЗП «Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» у межах дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння, паведамляе «БДГ».

Прычына сітуацыі, якая склалася — у рэзкім зніжэнні продажу прадукцыі прадпрыемства. За студзень-люты продаж зменшыўся на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У выніку на самой фабрыцы і на аптовых прадпрыемствах утварыліся значныя складскія запасы нерэалізаванай прадукцыі.

Падзенне продажу на фабрыцы звязваюць з падвышэннем коштаў на цыгарэты ў пачатку года, а таксама з нездавальняльнай працай прадпрыемстваў-аптавікоў. Пры гэтым складскія лішкі ўтвараюць цыгарэты айчынных марак.

Некалькі гадоў таму ГТФ ужо спыняла вытворчасць, каб разгрузіць склады.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках