9 лiстапада 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барацьба за вызваленне палітвязняў працягваецца (Фота)

4

У Менску і рэгіёнах Беларусі кожны дзень праходзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

Беларусы выходзяць на вуліцы ў знак падтрымкі палітвязня Мікалая Аўтуховіча, які трымае бестэрміновую галадоўку пратэсту ў следчым ізалятары ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Валадарскага ў Менску, і іншымі вязнямі сумлення – Уладзімірам Асіпенкам і Юрыем Лявонавым.

Чарговая акцыя салідарнасці прайшла на праспекце Незалежнасці каля кінатэатра «Кастрычнік». 20 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сталі ў ланцуг уздоўж праспекта з партрэтамі палітвязняў і расцяжкай «Свабоду палітвязням!».

Пачынаючы з 1 траўня, у Менску праходзілі акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Кожная з гэтых акцыяў была разагнаная АМАПам.

7 траўня на Кастрычніцкую плошчу Менска вышлі некалькі сотняў чалавек з партрэтамі зніклага 10 гадоў таму былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, а таксама з партрэтамі палітычных зняволеных Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. Супраць удзельнікаў акцыі памяці былі кінутыя супрацоўнікі АМАПа. Перад і пасля акцыі былі збітыя і арыштаваныя дзясяткі апазіцыянераў.

7 траўня было абвешчана, што акцыі на Кастрычніцкай плошчы часова спыняюцца, пратэсты з патрабаваннем вызваліць палітвязняў будуць праходзіць кожны дзень у розных частках гарадах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках