16 лiстапада 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя разагнала футбольных фанатаў з дапамогай агнястрэльнай зброі (Фота)

25

9 траўня ў Слоніме незадоўга да пачатку матчу «Камунальнік»-«Белшына» адбылася вялікая бойка паміж фанатамі.

Яшчэ задоўга да матчу па дварах збіралася мясцовая моладзь, якая была гатовая «абараняць гонар» клуба. Папярэдне рыхтавалася да гэтай падзеі і мясцовая міліцыя, піша «Газета Слонімская».

Аднак, як сцвярджаюць відавочцы, за 15 хвілінаў да матчу ля галоўнага ўваходу на стадыён з'явілася група фанатаў Менскага і Берасцейскага «Дынама», і «ФК Баранавічы».

Прыезджыя (прыкладна 45 чалавек) накінулася на слонімскіх фанатаў (каля 50-60 чалавек), сярод якіх былі і прадстаўнікі з Ваўкавыска.

Бойка была жорсткай, але непрацяглай. Мясцовыя супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі хуліганаў. Падчас разгону фанатаў адзін з супрацоўнікаў міліцыі ўжыў табельную зброю. Ён зрабіў восем стрэлаў у паветра з пісталета.

Аднаго з самых буяных (фанат з Берасця) «упакавалі» ва ўазік. А іншых іншагародніх у суправаджэнні міліцыі вывезлі за мяжу горада і адпусцілі. Слонімскіх жа фанатаў, пасля пэўнай праверкі, усё ж прапусцілі на матч, які ўжо пачаўся.

Калі паміж фанатамі пераможцаў не было, дык на футбольным полі перамогу з лікам 2:1 атрымалі сланімчукі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках